Старонка:Вінаваты (1930).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага здаецца, што дзьве тоўстыя старыя жанчыны ўгрузьлі ў сьнягу і застылі там, ня могуць выйсьці з яго.

Завеі сьнегавыя носяцца па полі. Над гурлаком ля хаты кружыцца сьнег, нібы вулькан белы дыміцца. Вецер сшалелы разьбягаецца ў полі, захапляе цэлыя гуры сьнегу, нясе іх і, наляцеўшы на адзінокую ў полі хатку, закідвае яе сьнегам, намятае сьнег праз шчыліны ў шыбах у хату, сыпле ім праз дзіркі пад стрэхамі на гару.

Сьнег лезе праз шчыліны паміж жэрдкамі ў хлеў і калючым холадам абдае схудалую карову. Карова дрыжыць, адвярнулася ад ясьляў задам у бок, адкуль дуе вецер, і перажоўвае зьедзеную мешань. У каровы глыбока ўдаліся ў нутро худыя бокі. Яна мяккімі губамі выбірае з-пад ног, з гною, няўтоптаныя саломіны і падоўгу перажоўвае іх, дрыжыць ад холаду, і паціху мыкае. Побач у хляве за перагародкай такая-ж як і карова худая лахматая кабыла. Кабыла ня хоча адыйсьці ад ясьляў. Яна стала бокам да ветру і дастае з ясьляў сена. У сене цуркі, яны казычуць кабыле ноздры. Кабыла губамі разварочвае аб’едзеныя цуркі, выбірае асобныя мурожыны і ад казытаньня фыркае. На вачох у кабылы накарэў гной. На хвасьце і сьпіне ў яе сьнег кладзецца. Час-ад-часу яна спыняе шуканьне ў ясьлях, расстаўляе ногі і ўстрэсвае ўсім целам, каб скінуць са сьпіны сьнег і крыху сагрэцца. У яе тады вяла абвісае ніжняя губа і гэтак сама трасецца.

А вецер з завеямі ўсё зласьлівей кідаецца на хату,