Старонка:Вінаваты (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

парасьлі над канавай ля шляху, засыпаны сьнегам і чуць-чуць выглядаюць з яго асобнымі голымі галінкамі іх верхавіны. Завеі нясуцца палявымі прасторамі, засьцілаюць бельлю густой далячынь і там, зьлеяўшыся ў адно з белаватымі сьнегавымі хмарамі, зьнікаюць за небасхілам.

У баку ад поля, як можа толькі ахапіць вока, стаіць густою сьцяною вялікі бор. Імчацца завеі полем да самага лесу і, даляцеўшы да падножжа высокіх густа стаячых стагодніх хвой, спыняюцца, пачынаюць кружыцца і ціха кладуцца на намеценую ўжо каля лесу белую сьцяну гурлакоў. За сьцяной гэтай зусім ціха, няма ветру і дзе-ні-дзе тырчаць з-пад тонкага пласту сьнегу маленькая галінка, ці хваёвая шышка. А ў гары над лесам высака плывуць шызыя хмары, з імі імчыцца вецер. Вецер налятае на лес, гудзе ў верхавіньні хвой, зьмятае з хвой сьнег. Гойдаюцца хвоі, гул, у лесе ў гары плавае і над лесам нібы дым узьвіваецца сьнег.

Непадалёк ад лесу на ўзгорку стаіць хата, была калісь клецьцю. Хата адным сваім невялікім акном углядаецца ў далячынь туды, дзе шлях, дзе ляды, дзе відаць белыя стрэхі далёкіх хутароў.

Хата восеньню толькі складзена і дзядзінец зусім не абгароджаны. Ля хаты намецен высокі гурлак, гэта пад сьнегам ляжыць бярвеньнне ня складзенай стопкі. За бярвеньнем, далей ад лесу з жэрдак зроблен хлеў. Накрыты хлеў яловымі лапкамі. А яшчэ крыху ў бок ад хлеву сьнегавымі белымі бабамі стаяпь два невялікія стагі. Стагі падскубены зьнізу і ад