Старонка:Вінаваты (1930).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вельмі часта бывае, што Васіль пазьядае ў стопцы з гладышоў сьмятану, а мацеры скажа, што бачыў, як Алесь у стопку лазіў. Тады маці б’е Алеся за гэта.

Дзеці пазіраюць па Алеся і міргаюць яму вачыма. А ён зірнуў на Васіля, падыйшоў да яго сьпіной і з усьмешкаю праказаў:

— Хлопцы! Што гэта сьмярдзіць так падлай? Вы ня ведаеце?

Ён зморшчыўся і плюнуў. Потым павярнуўся да Васіля, нібы раней не заўважаў яго.

— А-а! гэта-ж клоп, сьмярдючка рыжая тут стаіць! А я думаў, што гэта сьмярдзіць? Уй! Ну і рыжы! На тваёй галаве аладкі можна без агню пячы...

Дзеці зарагаталі, а Васіль адышоў крыху ў бок і крыкнуў Алесю.

— Дарма!.. Падражніся вось, я маме скажу. Прыехаў, жарэш наша дабро, ды яшчэ кпіць будзеш? Добра-ж! Мама табе пакажа!..

— Уй, як сьмярдзіць! — крычалі дзеці. Уй, як сьмярдзіць!

Васіль пайшоў дадому. Тады дзеці зноў пасадзілі аднаго хлапца ў кругу і пачалі хазіць наўкола яго за Маткай. Маткай абралі Алеся.

Па полі ўперагонкі з ветрам нясуцца белым густым воблакам сьнегавыя завеі. Ім многа прастору ў полі, нішто ня сустрымае іх. Нізкія кусты алешніку што