Старонка:Вінаваты (1930).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачаў праходжвацца: тры крокі ўперад, тры — назад. Жандар стаяў акурат на парозе дзьвярэй, пазіраў застыглым поглядам сваіх воч на свае боты, а канцом шашкі шчышчаў з наскоў ботаў сьнег.

Праз хвілін дваццаць пяць дзьверы пакою, куды зайшоў афіцэр з жандарамі расчыніліся і сьвятло лямпы цэлым снапом праменьняў упала на твар Мікіты. Ён адвярнуўся і інстынктыўна адышоў у глыб калідору. 3 пакою выйшлі з цяжкімі чамаданамі ў руках жандары і афіцэр, а за імі мужчына ў капялюшы і маладая дзяўчына. 3 пакою праз расчыненыя дзьверы ўсьлед ім пазіралі старая жанчына і высокі лысы мужчына, бацька арыштаванай. Калі жандары з арыштаванымі выйшлі за браму, яны яшчэ некалькі хвілін стаялі на ганках, потым пайшлі ў хату, а яшчэ праз колькі хвілін крыху ззаду ўсьлед за жандарамі ішоў бацька арыштаванай.

Мяцеліца крыху сьціхла. Зрэдку налятаў аднекуль вецер і, абстрэсваючы сьнег з частаколаў і дрэў, кідаў ім у твар Мікіты. Мікіта ішоў ззаду арыштаваных за жандарам, ступаючы ў пратоптаныя у мяккім сьвежым навеі жандарам сьляды. Цяпер яму ўсё, што здарылася, здалося вельмі простым. Арыштаваных ён не шкадаваў і зусім пра іх ня думаў. Думаў аб належачай яму ўзнагародзе, як аб зусім правільна заслужанай.

На заўтра ў габінэце начальнік пачаставаў Мікіту папяросай і даў дазвол паехаць на два тыдні ў пабыўку. А дванаццатага сьнежня ён атрымаў узнагароду і пяць новенькіх асыгнацый занёс у банк.