Старонка:Вінаваты (1930).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каўнер, гаварыў падганяць шпарчэй. Яшчэ праз шэсьць хвілін Мікіта сядзеў у пакоі начальніка 3-га жандарскага аддзяленьня і патрабаваў пецярох чалавек. Начальнік не распытваючы яго ні аб чым кудысьці пазваніў. У пакой увайшоў высокі жандарскі афіцэр, а яшчэ праз хвіліну Мікіта, афіцэр і чацьвёра жандараў ішлі ў завулак.

Калі падышлі да знаёмай брамы, Мікіта ўважліва яшчэ раз агледзеў сьляды на сьнягу. Сьвежых сьлядоў ня было. Значыць, яны яшчэ тут. Мікіта спыніў афіцэра і паказаў:

— Вось тыя два акны.

Афіцэр уважліва распытваў Мікіту ці ёсьць у доме яшчэ дзьверы і з якога боку, потым адаслаў аднаго жандара да дзьвярэй, што з другога боку дому і пазваніў. Праз колькі хвілін дзьверы адчыніла старая жанчына. Зьмеціўшы жандараў, яна хуценька прычыніла дзьверы і, не замкнуўшы іх, зьнікла ў пакоі. Афіцэр і двое жандараў пайшлі за ёю. Мікіта з адным засталіся на ганках. Калі яны засталіся ўдваіх, у памяці Мікіты ўсплыў вельмі жывы вобраз, надуманы ім за часы, пакуль ён сачыў за незнаёмай. У памяці паўстала салодкая мара аб узнагародзе, аб павышэньні ў чыне і за гэтым ласкавы твар начальніка. Але ён усё-ж ня мог добра зразумець, ці то ён задаволены, ці то яшчэ чагось не хапае. Ён баяўся, што выкрыў няважную справу і тады мары ня збудуцца, з яго могуць насьмяяцца. Ахоплены гэтай, неўзаметку найшоўшай, трывогай, Мікіта адышоў у глыб калідору і