Старонка:Вінаваты (1930).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хае. Праз шчыліны ў фортачцы з пакою выходзіць цёплае паветра і праз гэтыя шчыліны даносяцца прыглушаныя, але выразныя словы. Мікіта чуе, як гаворыць жаночы голас.

— Абы адсюль, а потым могуць злавіць частку, але ня ўсё. А я, прызнаюся, вельмі непакоілася ў апошнія дні, баялася паліцыі...

Ёй адказваў мужчына.

— Ты вельмі шчасьлівая, відаць...

І пасьля абое зарагаталі.

Мікіта адышоў крыху ад дому і ўзьлез на яблыню. А адтуль зьверху праз акно, якое напалову завешана фіраначкай добра відаць стол і мужчына. Жанчына за сьцяною. Відаць, як мужчына ўкладвае ў чамадан нейкія паперы. На крэсьле стаіць яшчэ адзін чамадан.

Пазірае Мікіта ў пакой на мужчыну, разумее, што трэба неадкладна дзейнічаць і баіцца, каб ня зьніклі куды гэтыя чамаданы. Пачаў хвалявацца. Моцна забілася сэрца. Ён успомніў так часта трывожыўшыя яго думы-мары аб будучыні. Трывога за тое, што людзі ў пакоі напакуюць чамаданы і зьнікнуць, усё больш нарастала, не давала спакою. Тады ён глянуў на гадзіньнік, зьлез з дрэва і пайшоў з двара. У завулку агледзеў сьляды ля брамы і бягом кінуўся ў вуліцу. Ля харчэўні ўскочыў у санкі драмаўшага рамізьніка, штурхануў таго ў каўнер.

— Менская восем. Гані хутчэй. Ну-у!..

Рамізьнік азірнуўся на Мікіту і, ірвануўшы за лейцы, пачаў сьцёбаць пугай каня па худых бакох. Мікіта стаяў ззаду за плячыма рамізьніка і тузуючы яго ў