Старонка:Вінаваты (1930).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікіце таму, што ў завулку вецер водзіць карагоды сьнегавыя і застраючы ў частаколах і брамах сьпявае жалобныя мэлёдыі. Над горадам павісла густая цемра і густымі ахапкамі сьнегу спушчаецца на зямлю.

Колькі хвілін назад да дому, ужо вельмі добра знаёмага Мікіту, пад’ехаў рамізьнік. 3 санак зьлез з чамаданам мужчына ў паліто і капялюшы і накіраваўся ў двор. Хурманка ад ехала. А ўсьлед, як зьнік рамізьнік, з-за дрэва ў суседнім дварэ вышаў другі мужчына і накіраваўся таксама ў двор сьледам за тым, які прыехаў з рамізьнікам. У дварэ кусты бэзавыя ад брамы аж да дзьвярэй, а за імі побач яблыні, грушы. Мікіта спыніўся ля брамы і прыслухаўся. У дварэ ніводнага гуку, акрамя посьвістаў мяцеліцы, ды бразганьня абледзянелага гальля на дрэвах. Тады ён падышоў пад ганак, крануў дзьверы і прыслухаўся. Дзьверы былі замкнёны і за імі ніводнага гуку. Мікіта, паціху пераступаючы ў сьнягу, каб яго ня счулі, пайшоў ля сьцяны да акна, дзе кватэра незнаёмай. Гэта быў вялікі вуглавы пакой з трыма вокнамі. Мікіта зайшоў за вугал, і стаў ля акна. Акно завешана, і залеплена мяцеліцай, цераз яго нічога ня відаць. Ён паціху шчышчае сьнег з аднае шыбы і ўглядаецца. За фіраначкай, якой завешана акно, відаць мітусяцца постаці двух чалавек, нешта робяць ля стала і крыху чутны прыглушаныя галасы. Тады Мікіта шукае акна з фортачкай. Яно ў сьцяне ад вуліцы. Мікіта варочаецца назад і, прыслухаўшыся ці ня чутна каго за дзьвярыма ў сенцах, падышоў да акна з фортачкай, прымайстраваўся, каб улавіць галасы з пакою і слу-