Старонка:Вінаваты (1930).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тымі думкамі Мікіта заснуў. А Зубковіч яшчэ колькі хвілін нешта мармытаў у бок Мікітавага ложка, потым скурчыўся пад коўдрай і заснуў.

Дванаццатага сьнежня Мікіта атрымаў ўзнагароду. Яго выслугу аплацілі добра, і ён быў здаволены. Зусім яшчэ нядаўна, калі Мікіта ў перадапошні раз зайшоў да начальніка з дакладам, ён многа чырванеў, блытаў словы, а начальнік стукаў кулакамі па стале і лаяўся. Пасьля дакладу начальнік выйшаў усьлед за Мікітам у канцылярыю і, зьвярнуўшыся да начальніка канцылярыі, кінуў:

— Гэтаму павялічыць заданьні па канцылярыі.

А потым... Так доўгачаканае шчасьце.

Быў халодны вечар. Мяцеліца засыпала сьнегам вуліцы. У мяцельным гушчары ня відаць ліхтароў з іх сьвятлом, чуць-чуць мігаюць яны. На вуліцы рэдка спаткаеш чалавека і кожны сьпяшаецца, падбежкам ідзе, схаваўшыся ў цёплае паліто. Мяцеліца па вуліцах гарадзкіх імчыцца ў шалёным скоку і драбнюсенькім густым сьнегам сыпле Мікіце ў твар, за каўнер, прабіраецца холадам аж да грудзей, засынае сьцежку Пад нагамі. А ў завулку мяцеліца яшчэ страшней. У завулку ніводнай жывой душы, сьнег паабсыпаў дрэвы, платы, частаколы, хаты і яны стаяць з белымі плямамі і прыпамінаюць Мікіту лес. Каб ня рэдкае сьвятло, што прабіваецца з акон хаты праз мяцельную завею на вуліцы, ён-бы зусім адчуваў сябе, як у лесе і баяўся-б болей чымся цяпер. А страшнавата