Старонка:Вінаваты (1930).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Захоплены зусім выабражэньнем Мікіта мэханічна спыніўся на хвілю і паднёс руку да казырка. А ў гэты момант мужчына ў капялюшы і паліто, які ішоў насустрэч Мікіце ня зьмеціў яго і не пасьпеўшы спыніцца стукнуўся ў грудзі Мікітавы, балюча ўразіў мазоль на левай яго назе. Мікіта, зьмеціўшы перад вачыма капялюш, хацеў хутчэй саступіць з дарогі, папрасіць прабачэньня, але аступіўся правай нагой у канаву ля тротуару і ўпаў на тэлеграфны слуп. Чалавек у капялюшы пайшоў далей. Мікіта ўзьняўся, памацаў галаву і, вылаяўшыся, пайшоў праз брук на другі бок вуліцы. Нехта зарагатаў усьлед яму.

Рогат абразіў. Мікіта шпаркім крокам пайшоў дадому, пахвілінна мацаючы рукою галаву. У пакой увайшоў злосным. Балела галава. Перад гэтым ён, выціраючы на ганку боты, успомніў Зубковіча, і не раздумваючы парашыў, што сёньня аб бачаным Зубковічу праўды ня скажа.

Зубковіч п’яны ляжаў на ложку. Ён спаткаў Мікіту лаянкай.

— Нюхаеш усё, сабака? Сочыш? Сачы, сачы!.. Можа барынька пашкадуе цябе і плюне ў морду тваю паганую... Каб дала барынька цалковы, дык ты-б ручку ёй цалаваў, на каленках-бы перад ёю поўзаў, але яна цалковага ня дасьць, яна плюне табе ў морду... А ты падзякуй, падстаў ёй сваю морду паскудную, гэта гонар для цябе будзе... Падстаў...

Мікіта змаўчаў. Ён хуценька разуўся, патушыў лямпу і лёг у ложак. Крыху аканфужаны Зубковічам