Старонка:Вінаваты (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Больш у завулак ён не пайшоў, па-першае, таму, што баяўся спаткацца яшчэ раз з мужчынам, з якім спаткаўся ля брамы, ён ведаў, што той мужчына захоча зьвярнуцца і пасачыць за ім, а па-другое, таму, што галоўнае ён ужо ведаў.

Горад у гэты час быў асабліва ажыўлены. Па тротуарах усьлед і насупроць Мікіты ішлі людзі. Яны ў гэты час адпачываюць, пэўна кожны з іх думае пра сваё жыцьцё, пра сваю будучыню. Так ва ўсякім выпадку думаў пра ах Мікіта. Ён сумысьля не сьпяшаўся ісьці, было прыемна думаць аб будучыне. І Мікіта ўяўляе... Ноч. Дом незнаёмай. Мікіта пазірае праз акно ў яе пакой, а там некалькі чалавек і кнігі, кнігі... Мікіта ведае, што соцыялістыя заўжды маюць справу з забароненымі царскімі законамі кнігамі... Праз акно добра відаць усё, што робяць у пакоі... Мікіта напружвае мозг і думае: што маглі-б рабіць соцыялістыя з кнігамі? Ну, вядома, яны чытаюць забароненыя кніжкі і хаваюць іх, — парашае Мікіта. Але за гэтым зьяўляецца другая думка: калі толькі кнігі, дык гэта невялікая справа і ўзнагарода малая будзе. Яны павінны рабіць нешта іншае. Але Мікіта доўга ня можа прыдумаць, што могуць рабіць яшчэ соцыялістыя?.. Ага, яны яшчэ хаваюць бомбы — парашае ён. — Вось ён бачыць, як яны робяць бомбы і хаваюць іх... у кішэні. Гэта вельмі важна, гэта нават страшна і Мікіту нават страх бярэ, што калі будуць бомбы, а ён будзе адзін, дык соцыялістыя могуць яго забіць. Гэта ня добра, гэта страшна, а ён павінен быць адзін, бяз нікога, каб і ўзнагароды ні з кім не падзяляць. Гэта не зда-