Старонка:Вінаваты (1930).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І яшчэ ўяўляў ён раней, што ўсе соцыялістыя нейкія нязвычайныя, страшныя людзі. А тут маладая, прыгожая і такая ласкавая выглядам, дзяўчына. Які-ж яна вораг? — думаў у такі час Мікіта. — А калі вораг, дык чаму тады проста ня ўзяць яе і пасадзіць? Навошта сачыць вось так, тулячыся пазавугольлю, навошта ганяцца за члавекам, як на аблаве? Ці ня грэх гэта? І пры гэтым успамінаў крыўдныя насьмешкі Зубковіча.

Мікіта кожны раз вечарамі апавядаў Зубковічу пра ўсё, што выведаў, а Зубковіч слухае, потым часам і пачне насьміхацца:

— Пасачы, пасачы, можа і зьмеціш, як барынька да ветру ходзіць...

Мікіта і зараз успамінае гэныя насьмешкі Зубковіча. Яму крыўдна. Крыўдна і ад другога. У апошнім лісьце жонка ўпрашвала кінуць пісарства і прыехаць на зямлю. «Я цёмная, няпісьменная, — пісала жонка, — адна тут, а ты ў горадзе жывучы яшчэ кінеш мяне, з пісарыхай якой сойдзешся...»

Мікіта ўспамінаў гэтыя жончыны словы і думаў:

Пісар я. Каб ты ведала, які я пісар... Я людзей баюся, а яна — з пісарыхай сойдзешся... Дурная... Каб напісаць ёй...»

Усё гэта мучыла Мікіту. У гэты час у яго псыхіцы, ва ўсім ім ішла барацьба паміж чалавекам, Мікітам селянінам, і афармляючымся шпегам, агентам ахранкі.

Другі раз ужо вяртаўся Мікіта з цёмнага канца завулку. Ішоў ён паціху, зусім нячутнымі крокамі і