Старонка:Вінаваты (1930).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведала ахранка, якая між іншым ня ведала мэты, для якой Чарняк прыехала. Два тыдні Чарняк жыла ў горадзе як звычайная шляхетная паненка з гэтага гораду. А потым горача ўзялася за справу. Трэба было організаваць кватэру-экспэдыцыю з-за мяжы соцыял-дэмократычнай літаратуры і прыняць першую партыю гэнае літаратуры.

За гэты раз Мікіта многа раз прагульваўся ў завулку, дзе жыла Чарняк. Адзін раз ён правёў яе аж да гарадзкой лазьні: яна несла ў клунку бялізну, а Мікіта думаў, што яна нясе нешта недазволенае. Другі раз, раніцою, правёў яе на рынак. Колькі раз праводзіў да тэатру, да знаёмых і, здаралася, як праводзіў да знаёмых, падоўгу хадзіў ля кватэры, у якую заходзіла Чарняк, падглядаў у вокны, каб заўважыць, што робяць там. Вынікі гэнае працы Мікіты былі да гэтага часу самыя адмоўныя. Ад гэтага нарадзілася ў Мікіты сумненьне, а ці не дарэмна ён сочыць? І чым больш праходзіла часу, тым меншай рабілася надзея на ўдачу. А ў часы, калі Мікіта быў адзін і ўспамінаў жонку, сына, у яго зьяўлялася незразумелае для самога жаданьне, каб незнаёмая абавязкова была соцыялісткай, каб ёй абавязкова ўдалося зрабіць што-кольвеч і, галоўнае, каб яна хутчэй паехала з гораду. У гэты час ён шкадаваў незнаёмую. Гэта ў ім абуджаўся чалавек.

Аб соцыялістых у Мікіты было ўяўленьне, як аб людзях, якія ўсяго, і бацькаўшчыны і веры адракаліся і плятуць вакол царскай Расіі нябачаную сетку замаўленьняў, каб прадаць яе, Расію, ворагам, немцам.