Старонка:Вінаваты (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імі. Пры сустрэчах сьпяшаўся прайсьці нязьмечаным, каб не пазналі, туляўся за людзей. Хутка яму такая гульня надакучыла. Ён сеў на лаўку і сачыў адтуль. Прайшло 10 хвілін. Тыя, за кім сачыў Зубковіч, зьніклі з воч. Ён усхапіўся і сьпяшаючыся пайшоў у натоўп. І акурат, калі ён сьпяшаючы, менш усяго спадзяваўся спаткаць іх, яны апрануліся перад ім і дружна, весела чагось зарагаталі, нібы нарошна, яму ў твар. Ён адступіўся ў бок, папрасіў прабачэньня і даў дарогу. Хацеў пайсьці дамоў, але мэханічна павярнуўся і пайшоў за імі. Так прахадзіў яшчэ паўгадзіны.

Потым Зубковіч стаяў на рагу ля харчэўні, пакуль яны пілі каву, а за гэтым зноў ішоў за імі аж на акраіну гораду, дзе жыў хлапец. Толькі пасьля гэтага ён пайшоў дадому.

Мікіта ўзьняўся і сеў на ложку. Зубковіч стаяў пасярэдзіне пакою.

— Ну, і нічога... Гулялі ў садзе. І па-мойму глупства ўсё гэта можа быць...

Аднак, кажучы гэта Зубковіч і сам сабе ня верыў. Ён быў упэўнен, што сочыць нядарма, але ніводнай прычэпкі пакуль-што ня меў. Гэта да крыўды дражніла. Ён разумеў, што гэтая опэрацыя надоўга, мо’ нават на месяц, што прыехаўшая зробіць усё, каб заспакоіць паліцыю, а потым у адзін з днёў зробіць усё і зьнікне. Трэба цярплівасьць, а гэтага ў Зубковіча і не хапала.

— Дык мо’ і сачыць ня варта? — спытаў Мікіта.

— Сачыць варта. Загадана. Але на такой справе кукіш заробіш. Табе, як пачынаючаму, гэта добрая