Старонка:Вінаваты (1930).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікіта стаяў ля магазыну і дзівіўся на выстаўленыя ў магазыне за акном рэчы. Зубковіч пайшоў у завулак. Праз пяць хвілін ён зьвярнуўся і павёў Мікіту вуліцай назад. Калі праходзілі каля завулку, ён паказаў рукой на нізенькі драўляны домік у завулку.

— Вось у тым з белымі аканіцамі. Яны ўсе там... Пабачым, хто каго цяпер перахітрыць! Ты дадому ідзі, ня трэба, каб яны сёньня цябе тут бачылі. Пасьля будзеш весьці іхную ўсю справу, а сёньня я пасачу.

Цяпер ужо Мікіту брала зацікаўленасьць. У яго нават зьявілася трывога, што Зубковіч наўмысьне хоча адаслаць яго дадому, а сам тут застаецца, зьявілася нават трывога, што Зубковіч адзін хоча зарабіць на гэтай справе. У ім ужо зусім аформляўся народжаны шпег і шпег пачынаў перамагаць чалавека. На кватэру Мікіта пагэтаму пайшоў неахвотна.

Доўга ў хаце сядзеў ля акна, пазіраў на вуліцу. Там насупроць вакна, каля плоту забаўляліся дзеці. Самае меншае сядзела ў пяску, набірала ручкамі пясок і насыпала яго сабе ў прыпол. Старэйшыя стаялі побач і адзін аб нечым настойліва ўпрашваў дзяўчынку. Яна хавала ручку, сьціснутую ў кулачок, за сьпіну і адмоўна ківала галоўкай. Тады хлопчык адышоў ад яе, стаў насупроць маленькага, разьвярнуў пальцамі нагі пясок, набраў пяску нагой і сыпануў яго ў прыпол маленькаму. Той рымзануў, замахаў ручкамі. Але хлопчык не пакінуў яго, набраў яшчэ раз пяску і з усёй сілай ужо сыпануў яго на маленькага. Пясок папаў за каўнер, у твар, запарушыў вочы. Маленькі