Старонка:Вінаваты (1930).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікіта ўслухаўся.

— Прыяжджае сюды адна паненка з іхных. Чаго? — Невядома, але на прыкмеце яна ўжо даўно і нам даручана прасачыць. Можа ў цябе рука шчасьлівая, тады-б здорава выйшла.

Выпілі піва, нанялі рамізьніка і паехалі на вакзал. Дарогай Зубковіч выняў з партаманэт картку маладой дзяўчыны і падаў Мікіце.

— Гэта — яна.

Мікіта бачыў на картцы дзяўчыну ў шапачцы, паліто, нечым заклапочаную. Пазірала яна кудысьці ў бок. Мікіта дагадаўся, што сфотографавалі дзяўчыну без яе згоды.

— Яна? Чаго-ж такая?.. Маладая...

— У іх бываюць такія, усё больш маладыя. Часамі добрыя...

— 3 якіх яна?

— Дачка аднаго тутэйшага доктара ці вучонага нейкага.

Картку Зубковіч зноў схаваў у партаманэт. На пэроне, куды зайшлі Зубковіч з Мікітам, людзей было яшчэ мала. Мікіце зрабілася няёмка. Яму чамусьці здалося, што ўсе на пэроне падазрона ўглядаюцца ў яго і Зубковіча і ўгадваюць хто яны такія, чаго прышлі. Мікіта нэрваваўся ад гэтага, ня ведаў як трымаць сябе. Ён хадзіў усьлед за Зубковічам па пэроне, зьбіваўся з нагі, ня ведаў аб чым гутарыць. А на пэрон, тымчасам, заходзілі ўсё новыя людзі і Мікіце ўсё здавалася, што кожны з іх таксама перш усяго аглядае