Старонка:Вінаваты (1930).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Можна прыспасобіць, любога можна. А я бачу, што ён кумекаць што ні што здолен. Зробім, адным словам, з яго чалавека.

— Ты дзе жыць будзеш? — зьвярнуўся ён да Мікіты.

— Пакуль у гасьціньніцы ў нумары.

— У нумары нашаму брату ня зусім зручна. Жыві са мною; пакой у мяне — во, хоць пецярох сялі.

Мікіту крыху палохала гэтае запрашэньне Зубковіча, але пярэчыць ён не асьмеліўся, каб ня ўкрыўдзіць яго.

Жыў Зубковіч на акраіне гораду ля «старых могілак». Калі ішлі яны з Мікітам на кватэру, Зубковіч нібы зусім зьмяніўся, гаварыў ужо па-другому.

— Ну, вось і будзем жыць. Весялей і мне будзе, лепей разам. А то я ўсё адзін, брат. Спадабаўся ты мне, праўду кажу. Ты з якіх месц?

— 3-пад Менску.

— А я Менскі. Бацька крамку невялікую мае там. Падвучыў ён мяне грамаце і прыспасобіў, я яшчэ ў Менску служыў у ахранцы, а сам салам займаецца. Ты з мужыкоў?

— 3 мужыкоў.

— А многа гэтай самай зямлі дома?

— Так, трохі... На адзінаццаць душ чацьвярціна.

— Дык што, за хлеб пайшоў служыць?

— Мне хоць куды было пайсьці, а ротны сюды параіў, напісаў ліст начальніку, рыкамяндацыю даў...

— Што-ж, добра. Будзем служыць...