Старонка:Вінаваты (1930).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

убраньня габінэту палкоўніка, баяўся, што прынёс сюды з ботамі гразі і запэцкае падлогу. Стаяў, як укопаны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу падсохшую ўжо гразь. Палкоўнік прачытаў ліст, глянуў на Мікіту і паказальным пальцам левай рукі паціснуў лёгенька на стале белы гузічак. За плячыма ў Мікіты зараз-жа зьявіўся нейкі чыноўнік. Палкоўнік, не зьвяртаючы на яго ўвагі, загаварыў да Мікіты.

— Ты з роты Сонцава?.. Маладзец, маладзец! Працаваць будзеш у нас, мы цябе залічым сёньня-ж...

Потым зьвярнуўся да ўвайшоўшага.

— Зрабеце належнае распараджэньне ад майго імя.

Палкоўнік схіліўся над паперамі. Мікіта ўзяў пад казырок, павярнуўся наўкола і пайшоў усьлед за чыноўнікам. У суседнім пакоі той выклікаў да сябе другога чыноўніка і, паказваючы на Мікіту, гаварыў:

— Начальнікам прапанована залічыць на службу. На першы час дайце дробныя заданьні па канцылярыі і прымацуйце яго да Зубковіча, як да больш напрактыкаванага.

Новы знаёмы Мікіты павёў яго у канцылярыю, узяў Мікітавы дакуманты, нешта выпісваў з іх, заносіў у кніжку і аддаў Мікіту разам з яго дакумантамі яшчэ адзін новы. Да гэтага дакуманту запрапанаваў заўтра-ж прынесьці дзьве фотографічныя карткі. Паказаў і столік, за якім Мікіту сядзець у канцылярыі. Тут-жа сядзелі яшчэ двое: у куце малады, курносы, з кучаравымі валасамі на галаве, памагаты і ў мундзіры, з блішчастымі медзянымі гузікамі, стараваты ўжо