Старонка:Вінаваты (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усевіча з рэвольвэра загатоўшчык Абрам Гуранц, які затрыманы на месцы ўчынку.

Пасьля гэтага мною былі выкліканы салдаты з N Драгунскага палка, якія хутка расьсеялі натоўп. У выніку паранена сямёра штацкіх. Па высьвятленьні ўсіх акалічнасьцяй мною, для спыненьня на будучы час такіх непарадкаў, ужыты наступныя мерапрыемствы: 1) зроблена распараджэньне аб арышце і адпраўленьні ў турму 12 вызначаных з натоўпу; 2) зроблена распараджэньне аб адпраўленьні ў турэмную больніцу параненых і акрамя гэтага ўжыты мерапрыемствы для раскрыцьця і зьліквідаваньня існуючае ў горадзе тайнай, праступнага характару, організацыі...»

У той час, калі палкоўнік Усесьвяцкі пісаў гэтае данясеньне, яму сказалі, што да яго хоча зайсьці нейкі яфрэйтар з асабовым лістом. Палкоўнік прыказаў пусьціць.

— Хай зойдзе.

Чыноўнік, які паведаміў аб яфрэйтары, выйшаў, а ў дзьверы ўвайшоў Мікіта. Ён па прывычцы спыніўся сярод пакою і ўзяў пад казырок. Пасьля падаў палкоўніку пакет.

— Даручэньне ад ротнага камандзіра, ваша выскаблародзьдзе!

Усесьвяцкі ўзяў ад яго пакет, разарваў конвэрт і пачаў чытаць. Мікіта ня кратаючыся з месца, стаяў і сачыў поглядам за палкоўнікам. Яго палохала раскош