Старонка:Вінаваты (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў В. Падумай пра гэта, а пасьля скажаш мне... Можаш ісьці...

— Я рад буду, ваша блародзьдзе... Дзякаваць век буду. Дома наша жыцьцё якое? Цёмнае, нямытае...

— Ну, дык я напішу...

— Рад старацца, ваша блародзьдзе.

Мікіта ўзяў пад казырок, павярнуўся спрытна наўкола і выйшаў.

У чарговым сваім данясеньні ад 27-га ліпеня 190...году «Его Превосходительству Г. Директору Департамента Полиции», палкоўнік Усесьвяцкі, начальнік В... ахраннага аддзяленьня пісаў:

«Як я ўжо меў гонар паведаміць Вам, горад В. налічвае многа гэбрэйскага насельніцтва, майстравых і соцыялістых, ад чаго тут бываюць часта парушэньні парадку. Учора да памяшканьня Дваранскага Сабраньня падыйшоў узброены натоўп, які налічваў больш сотні рабочых. Мною былі прыняты зараз-жа належныя меры да арышту кіраўнікоў, але натоўп захаваў іх і калі паліцыя на чале з наглядчыкам пачала дабівацца выдачы галоўных злоўмысьнікаў, дык з натоўпу пачалі страляць у паліцыю. 3 чыноў паліцыі злаўмысьнікамі, пасьпеўшымі схавацца, паранены кулявымі ранамі паставы гарадавы Аржэўскі ў нагу і акалотачны наглядчык Пятніцкі ў ляшку. Акрамя гэтага страляў у пісара штаба № палка