Старонка:Вінаваты (1930).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даюцца ў жах ад мяне. Чаму так? Няўжо гэта патрэбна? Няўжо гэта правільна? Што-ж мне яшчэ зрабіць? Ведаю, мяне ад партыі і саюзу ніхто не адарве, ніколі, але як-жа гэта? Вось чаму я, апынуўшыся без кватэры, без харчы, кінуў усё і паехаў у сьвет...»

Смачны дачытаў ліст, згарнуў яго і сунуў у кішэню. — «Гэтая гісторыя шкодзіць маім нэрвам. Чаго ён ад мяне хоча? Павінен-жа разумець, што заступіцца за яго я не магу, я комуністы, партыец, а ён аказаўся чужым, соцыяльна чужым... Не магу я. Я партыец».

Пасядзеў крыху гэтак, разважаючы, можа ці ня можа чым дапамагчы свайму былому сябру. Сябра свайго Смачны добра ведаў і таму на міг у яго зьяўлялася пачуцьцё абароны сябра, жаданьне заступіцца за яго, але на зьмену гэтаму пачуцьцю ішлі халодныя разумовыя разважаньні і Смачны прыходзіў да зусім адваротнага вываду. Разважаючы так, Смачны пераглядаў паперы, перачытваў іх і забыўся пра ліст.

Хутка праходзяць гадзіны. У калідоры гадзіньнік адзваніў тры разы. Ён пасядзеў яшчэ крыху, склаў паперы ў скрыначку стала, апрануўся і пайшоў дадому. На тротуары Смачны спрытна абыходзіў людзей, што ішлі ўперадзе, удала разьмінаўся з сустрэчнымі. Ад таго, што хутка будзе ў кватэры, у яго быў узьняты радасны настрой. Але прайшоўшы вуліцу, ён цьвёрда ступіў з бруку на тротуар. Плітка на тротуары пад нагой асела і з-пад яе струменем пырснула