Старонка:Вінаваты (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маёй справе, дык ты не рабі гэтага, бо мусіць ня добра табе гэта рабіць... Мне ўсё чамусьці думаецца, што і КК ужо вырашыла маё пытаньне і падцьвердзіла тую пастанову. Няўжо гэта так? Гэта страшна. Я нічога не разумею. Гэта дзіка, дзіка! Я апынуўся чужым, выгнаным, а завошта? Я пытаю цябе: завошта? Няўжо трэба прызнаць і апраўдаць мотывы пэдсавету, апэляцыйнай камісіі? Я дасылаю табе выпіскі, скажы, няўжо-ж гэта правільна? Гэта-ж роўналежна таму, што апраўдаць голы, нічым неапраўдываемы формалізм... Я яшчэ ня ведаю, што са мной будзе, але я зусім не шкадую, што на працягу ўсяго часу, пачынаючы з вучнёўскае лаўкі, цікавіўся і ўдзельнічаў у актыўнай грамадзкай працы, што многа чытаў, што не шкадаваў сваіх сіл і здароўя для гэтае працы. Ты-ж памятаеш, як мы працавалі, пэўна памятаеш, як я ў аднэй кашулі, босы хадзіў з атрадам па лесе ў засады на бандытаў? Я многа і аддана працаваў і ў апошнія тры гады. І вось пасьля ўсяго гэтага, ты разумееш, як гэта дзіка, — мяне так лёгка абазвалі чужым, кар’ерыстым, прымазаўшымся і, калі было вырашана маё пытаньне ў ячэйцы, некаторыя казалі: ага, яго кар’ера скончана! І гэта пасьля таго, як, ты-ж ведаеш, Дзяніс, я аддаваў працы ўсё, усе сілы, здольнасьці... Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у профкоме. Яны чураюцца мяне, кі-