Старонка:Вінаваты (1930).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А палове адзінаццатай Смачны пераглядаў сваю пошту. Ён перабіраў надасланыя пакеты і асабовыя лісты, перачытваў адрасы, углядаўся ў штамп ці пячатку на конвэрце і адкладваў пакеты пакуль ня чытаючы. На адным з конвэртаў пазнаў знаёмы почарк.

«Зноў што-кольвек?..»—падумаў ён.

Адарваў пасачку ад конвэрта і на вузкім кавалку паперы, густа сьпісаным, прачытаў сваё імя.

Дзяніс!

Так пачынаўся ліст. Смачнага гэты непрачытаны ліст чамусьці нэрваваў.

«Ну чаго ён яшчэ хоча?.. Піша... Адны толькі няпрыемнасьці...»

Пры гэтых словах Смачны скрывіўся і ўстаў з крэсла. Але чытаў ліст далей.

«... Я ў недаўменьні, чаму ты за ўвесь час не адказаў мне ні на адзін ліст? Я пытаў знаёмых, думаў — мо’ ты ў ад’езьдзе? Я паслаў табе чатыры лісты, а ад цябе ніводнага слова! А мне ў гэтыя часы так хацелася пачуць хоць адно слова ад цябе, блізкага сябра, таварыша. У такім стане, як мой, тваё слова асабліва каштоўна. Ты-ж комуністы! А мо’ мае лісты няпрыемны табе? Можа і ты, як і некаторыя другія з маіх сяброў былых, лічыш мяне чужым, прымазаўшымся? Гэта няпраўда! Вядома, ты так ня можаш думаць, ты-ж мяне ведаеш з самых малых год, як комсамольца і як партыйца. Я ў адным лісьце прасіў цябе схадзіць і пагаварыць аб