Старонка:Вінаваты (1930).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыпамінала нядаўна здарыўшаяся... Ад гэтага хацелася кінуць усё і пайсьці ў сьвет. Толькі спачуваньне многіх партыйцаў і іх абнадзейваньні, крыху памагалі захоўваць спакой і цярпліва чакаць канца справы. Яны сабралі крыху грошай і ўнесьлі іх за Алеся ў харчэўню тэхнікуму. Спаў Алесь у гэныя дні на адным ложку з таварышам.

Праз пяць дзён пасьля таго, як паслаў заяву, Алесь паслаў апэляцыйнай камісіі запыт, у якім прасіў паведаміць адказ на сваю заяву. Яшчэ праз дванаццаць дзён з камісіі быў дасланы паштоўкай адказ. На паштоўцы машынкай было надрукавана некалькі нічога не казаўшых слоў.

«Ваша справа знаходзіцца ў стадыі вырашэньня».

Старшыня камісіі П. 3асланка.

А ў той-жа дзень, вечарам, у пакой да Алеся зайшлі групай таварышы і прынесьлі яму яшчэ дванаццаць рублёў грошай.

— Стадыя вырашэньня — ты сам ведаеш, што гэта значыць. Сядай у цягнік і сёньня-ж едзь туды. Патрабуй, каб пры табе вырашалі пытаньне.

— Ці варта? Мо’ пачакаць пастановы контрольнай камісіі?

— Варта ехаць. Контрольная камісія адновіць цябе ў правох члена партыі, будзь упэўнен. Праверыць і адновіць. А гэта павінна зараз вырашыць, бо праз два-ж тыдні канец заняткам.

— Едзь! Абавязкова!