Старонка:Вінаваты (1930).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алесь завярнуўся і, ня прычыніўшы дзьвярэй, пайшоў да дырэктара.

— Я падаў апэляцыю, я лічу няправільным такое распараджэньне, каб не дапушчаць мяне на лекцыі, — казаў ён.

Дырэктар спакойна пазіраў на Алеся і адказваў:

— Вы яшчэ занадта малады, каб растлумачваць мне, што правільна, а што не. Апэляцыя — гэта ваша асабістая справа. Вы маглі пісаць хоць дзесяць апэляцый, але пакуль у мяне ёсьць пастанова пэдрады, якой я і кіруюся. На грунце гэнае-ж пастановы я зрабіў распараджэньне і аб пазбаўленьні вас стыпэндыі і інтэрнату і даводжу гэта да вашага ведама.

— Як-жа гэта... я-ж падаў апэляцыю, мяне выключылі няправільна. Я ўпэўнен, што мяне адновяць...

Дырэктар усьміхнуўся.

— Наконт правільнасьці я ня ведаю, спытайце пра гэта ў сакратара ячэйкі... Я толькі сказаў вам, малады чалавек, тое, што я зрабіў у выкананьні пастаноў...

Алесь выйшаў з габінэту дырэктара і паціху пачаў праходжвацца па калідоры, каб абдумаць сваё становішча. У сьвежа вывешаным учора зьвечару нумары насьценгазэты быў надрукаваны артыкул пра яго выключэньне з партыі і тэхнікуму. Над артыкулам вялікімі літарамі былі выведзены словы:

ЖАЛЕЗНАЙ МЯТЛОЙ ВЫМЯЦЕМ 3 ПАРТЫІ І ШЭРАГАЎ ПРОЛЕТАРСКАГА СТУДЭНЦТВА КЛЯСАВЫХ ВОРАГАЎ.

Алесь не дачытаў да канца артыкулу і выйшаў на двор. Усё ў тэхнікуме і наўкола яго на дварэ балюча