Старонка:Вінаваты (1930).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня зьелі, аж яны шчэ і за ашуканства... Дык памажы ўжо, што-ж мне рабіць?..

— А ты адкуль-жа дзядзька?

— Ды з Сасніч-жа, мы з тваім бацькам б’ала ў дзялянках казакі ставілі... Арынін бацька...

— Ага...

— Дык што-ж мне рабіць?..

Старога непакоіў штраф. 3-за яго стары пайшоў пехацьцю аж за семдзесят кілёмэтраў у горад да свайго чалавека з надзеяй, што гэта дапаможа. І цяпер ён чакаў адказу, стаяў перад сталом Смачнага і міргаў вачыма, пытліва пазіраў яму ў твар. Смачнаму стала сьмешна ад таго, што сказаў стары.

— Ха-ха-ха!.. Штраф за рукаўкі! Ха-ха-ха!..

— Няво-ж за другое, — за рукаўкі...

— Ха-ха-ха!.. Добра. Хоць мяне і ня тычыцца гэтая справа, але я ўжо сам вазьмуся, ня варта вас пасылаць у належныя ўстановы, будзеце хадзіць, хадзіць і нічога ня выхадзіце... У нашых установах, дзядок, цяжка дабіцца чаго... Я сам вазьмуся, справа гэта цікавая. Факт тыповага бюрократызму. Штраф за рукаўкі!.. Ха-ха-ха!..

— Няво-ж... За рукаўкі...

Стары крыху зьдзіўлена пазіраў на Смачнага і ня ведаў, сьмяяцца і яму ці не. А Смачны тым часам зьмяніў выраз твару на зусім сур’ёзны, узяў асадку і пачаў нешта запісваць сабе ў блёк-нот.

— Добра... Бывайце здаровы!.. Усяго добрага... Я сам вазьмуся. Я запішу ваша прозьвішча... Та-ак... Усяго добрага!