Старонка:Вінаваты (1930).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Смачнага. Пакланіўся яшчэ раз і падышоў бліжэй да стала.

— Вырас ты як? А я-ж цябе, Дзяніска, яшчэ зусім малым памятаю, зусім яшчэ малым...

Смачны ўглядаецца ў твар старога, у яго сівую бараду, лысіну пажоўклую, маршчатую і не пазнае, ніяк ня можа прыпомніць хто такі гэта.

— Сядайце. Так, так, я быў малы дома, зусім малы. Сядайце...

— Мы прывыкшы, дзякуем... Да цябе я, Дзяніска, са справай аднэй з вялікай справай...

— 3 чым-жа гэта?

— Мне дома параілі. Едзь, кажуць, да Дзяніса, ён усё можа, дык я проста да цябе, як да свайго...

— Ага...

... А было гэта... ехаў я пазалетась да дачкі Арыны, што ў Ліпавічах замужам. На вакзале, пакуль чакаў цягніка, захацеў есьці... Ну, зіма, дык я ў рукаўках быў, дзе-ж яно бяз рукавак зімою. Я, гэта скінуў рукаўкі, каб яны згарэлі, можна-б было іх і пад паху ўзяць, дый паклаў іх на стол, дзе гарбату прадаюць. Выняў, гэта, я хлеб, каб адламаць скібачку, а мяне і заштрапавалі на тры рублі: на што, кажуць, рукаўкі паклаў на стол?.. Запыталі хто я, ну, я сказаў, а адрэсы не сказаў сваёй, а на Любанічы паказаў, ня думаў, што гэтак будзе. А ў гэтым годзе мяне знайшлі і яшчэ за ашуканства аштрапавалі, ды пеню, дык усяго на 10 рублёў і 43 капейкі... А дзе-ж іх узяць? Ці-ж я зараблю? А сыны-ж ня хочуць плаціць... Я думаў мо’ людзі жартуюць, бо рукаўкі-ж стала таго