Старонка:Вінаваты (1930).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плячо. А калі падышоўшы, гэта быў сябра бюро ячэйкі, спужана дзяргануў яго за каўнер паддзёўкі, Алесь расплюшчыў вочы, узьняўся з лаўкі і адчуў, што ногі баляць, скачанелі і самі зубы ад гэтага пачалі часта стукаць. Цела дрыжэла. Сябра ўзяў яго за рукаў паддзёўкі і цягнуў дадому.

— Ты гэта што-ж, прастудзіцца нарошна захацеў, ці што? Знайшоў час, калі ў садзе сядзець... Кінь так ужо хварэць. Я цябе запэўняю, што ў партыі ты застанешся. Заўтра-ж напішы падрабязныя заявы ў контрольную камісію і ў апеляцыйную камісію, каб аднавілі ў правах студэнта. Я напішу ад сябе... А ўбівацца гэтак ня трэба.

Алесь нібы не сваімі нагамі ступаў па тротуару. Цяпер ён адчуў усю моц холаду. Цела яго дрыжэла, а зубы ня сьціхалі стукаць.

Сябра ішоў побач, трымаў яго пад руку і ўсхвалёваным голасам угаварываў:

— Ты гэта дарэмна так балюча рэагуеш на ўсё. 3 партыі цябе ня выключаць, будзь упэўнены... А то вунь чаго надумаўся...

Калі Алесь расчыніў дзьверы фізычнага габінэту і хацеў увайсьці ў яго, выкладчык загарадзіў дзьверы сабою і абвясьціў, каб чулі ўсе студэнты:

— Дырэктарам забаронена ўсім выкладчыкам дапушчаць вас, як выключанага, на лекцыі і забаронена прымаць ад вас залікі. Вось і ўсё.