Старонка:Вінаваты (1930).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэта я забыўся руку ўзьняць, я не галасаваў, — азваўся старшыня сходу. — За шумам забыўся...

— А за вошта ты галасуеш? — закрычалі з салі.

— Я аддаю свой голас за бюро ячэйкі.

У салі зноў загаманілі. Сакратар абвяшчаў, што дванаццацьцю галасамі супроць адзінаццаці, Шавец выключаецца з партыі.

Сход разыходзіўся. Алесь узьняўся і пайшоў да дзьвярэй.

Калі праходзіў ля аднаго з сяброў, з якім працаваў заўжды ў лябораторыі, той адвярнуўся. Ля самых ужо дзьвярэй нехта брыдкімі словамі кінуў у твар Алесю:

— А як другіх чысьціў? Усе яны такія!

Яму адказаў другі.

— Цяпер яго кар’ера скончана!..

Алеся душыла крыўда. Ён ірвануўся ад дзьвярэй і амаль бягом праз калідор выбег на вуліцу. Холад, які абдаў твар, зьвярнуў яго да рачаіснасьці і ад гэтаго зрабілася яшчэ мацнейшай крыўда. Ён пайшоў паціху вуліцай аж да гарадзкога саду і там сеў на лаўку. У баку, дзе тэхнікум, сьціхалі галасы ідучых са сходу. На вуліцы час-ад-часу скрыпелі крокі сьпяшаючыхся дадому людзей. У садзе хутка патухлі ліхтары і густыя змрокі заўладалі садам.

Алесь адвярнуўся да сьпінкі лаўкі, паклаў на руку голаў і так ляжаў. Ён не адчуваў, як стылі ногі, як мароз усё мацней казытаў шчокі, нос, вушы і тонкімі струменямі ад ног разьліваўся па ўсяму целу і абыймаў яго. Ня чуў, як нехта падышоў да лаўкі і крануў за