Старонка:Вінаваты (1930).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта, калі не мяшчанскі эгоізм... Ён прымазаўся да партыі і сваімі крыкамі рабіў сабе кар’еру... Я прапаную выключыць яго без усялякіх размоў...

Саля дружна зашумела ў адказ яму. Нехта ў куце запляскаў. Нехта крыкнуў, што выступаючы меле бязглузьдзіцу.

На сцэне ўжо сябра бюро ячэйкі.

— Я на бюро галасаваў супроць выключэньня Шаўца з партыі, — кажа ён. — Ніхто не адмаўляе, што яго бацька служыў...

3 салі некалькі галасоў перарываюць яго крыкам:

— Ён сам адмаўляў!..

— Ён не адмаўляў, а заявіў, што ня ведаў. Справа і павінна разьбірацца, ведаў ён ці не? Мы ўсе Шаўца ведаем, як шчырага, сумленнага партыйца. Я веру яму, што ён нічога ня ведаў...

Па салі пранёсься подыхам некаторага задавальненьня шум ціхіх галасоў.

— ... Веру, бо варта толькі падумаць, чым можна апраўдаць абвінавачваньне? Толькі формальным довадам, як гэта ён пра свайго бацьку ды ня ведаў? На першы погляд, гэта вельмі важкі аргумант, а па сутнасьці гэта толькі голы формальны довад. А як мог Шавец ведаць пра бацьку, калі той у ахранцы служыў? Ён у сем год паехаў у вёску з маткай, а бацька на вайну. Бацька ў часы службы ня мог гаварыць праўду пра сябе, бо ён ня быў-бы служачым ахранкі, калі-б пра гэта ведалі. Пасьля рэволюцыі ён мог не гаварыць пра гэта, бо баяўся, каб яго ня прыцяглі да адказнасьці. Чаму-ж нам ня ўлічыць гэта? Я гэта зусім