Старонка:Вінаваты (1930).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яшчэ раз перад усім сходам, што нічога ня ведаў. Больш я нічога сказаць не магу...

Крыўда сьціскала болем грудзі. Хочацца Алесю закрычаць нешта такое, каб яго зразумелі і ад таго, што не знаходзіць для гэтага крыку слоў, хочацца плакаць ад крыўды і пайсьці ў халодную вуліцу, у сьнег, каб ніхто ня бачыў яго.

А саля гучна гамоніць, гэтак сама хвалюецца.

Нехта крычыць з салі, каб Алесь ня круціў і казаў праўду. Ён ня чуе крыку, сходзіць са сцэны і зноў садзіцца на сваё старое месца. На сцэне ўжо нехта другі гаворыць.

— Я ня ведаю, ці праўду кажа Шавец, але як я з ім сябраваў, дык ён мне з вакацый даслаў ліст поўны пэсымізму. У лісьце ён пісаў, што яго бацькі жывуць бедна, нібы жабракі і што яму іх вельмі шкода... Я думаю, што гэны факт цікавы...

Алесь хоча пазнаць па голасу, хто гэта гаворыць, але той змаўкае і старшыня дае слова новаму. Алесь ня ўздымаючы голаў, каб ня зьмецілі сябры, як ён хвалюецца, слухае.

— Шавец хітры, — кажа гэны новы, — ён умеў вельмі ўдала маскавацца і адводзіць ад сябе ўсялякую падазронасьць. Варта успамянуць толькі, як ён крычаў аб клясавых ворагах, нібы першы бальшавік... А яшчэ, я думаю, варта прыпомніць, як ён жорстка нападаў на групавых занятках на комсамольцаў сялянскіх і рабочых хлапцоў за ідэолёгічныя памылкі. Гэтыя зьявы трэба разглядаць разам. Гэтым ён хацеў заўжды паказаць свае веды і політычную пісьменнасьць. Што