Старонка:Вінаваты (1930).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыла пачатак яго прамовы. Старшыня сходу пазваніў, каб сьцішыць сход.

3 салі нехта нецярплівым, злосным голасам крыкнуў:

— Ціха! Слухай, чорт вас...

Сакратар пачакаў, калі сход сьціх, і пачаў гаварыць. Ён падрабязна, з падкрэсьліваньнямі асобных месц сваёй прамовы, апавядаў пра ўсю гісторыю «справы Шаўца», як ён назваў гэнае пытаньне.

— Калі я першы раз, — казаў сакратар, — выклікаў Шаўца да сябе і запытаў хто яго бацька, дык ён наіўна адказаў, што бацька летась памёр. Калі-ж я пасьля запытаўся, што рабіў ягоны бацька да рэволюцыі, ён пераказаў слова ў слова тое, што пры паступленьні ў тэхнікум напісаў у анкеце. Калі я запытаў пра службу бацькі ў паліцыі, — Шавец катэгорычна адмаўляў гэта і нават абразіўся на мяне... Калі-ж, у канец, я ў другі раз ужо выклікаў Шаўца да сябе ды паставіў перад ім гэтае пытаньне рубам і паказаў яму дакумант, што яго бацька служыў у ахранцы, тады ён ужо заявіў, што нічога ня ведаў пра службу бацькі. Як бачыце, пасьлядоўнасьці у Шаўца не хапіла...

Сакратар на міг змоўк. У салі нехта нібы сам сабе праказаў:

— Добрае ня ведаў...

Разам з гэтымі словамі з задняга раду пачуўся прыглушаны злосны ўздох.

— У-у-х!..

Тады нехта крыкнуў сакратару:

— Не мудрагель, а гавары што трэба...

Сакратар зноў гаварыў.