Старонка:Вінаваты (1930).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня мог прыпомніць, каб ведаў калі што пра мінулае бацькі. Не пацікавіўся неяк гэтым, а бацька ніколі нічога пра сваю службу ў ахранцы не гаварыў. Злаваў, нэрвуючыся, на сябе, што не распытаў падрабязна ніколі бацьку пра яго мінулае. 3-за гэтага пасілялася крыўда на бацьку, перарастала ў нянавісьць.

Адчуваньне сваёй невінаватасьці ў захаваньні соцыяльнага паходжаньня і адчуваньне вінаватасьці за другія ўчынкі, якія прыпомніліся з мінулага, ды крыўда на бацьку, нэрвавалі і мучылі. Асабліва мучыла тое, што ня вераць многія ў яго невінаватасьць. Ён ніяк ня мог зразумець гэтага. Гэта моцна крыўдзіла. Аддаўшымся сваім думкам. Алесь ня чуў, як пачаўся сход і як сакратар ячэйкі рабіў паведамленьне па справе Ключынскага. Ён злавіў толькі апошнія словы сакратара, які прапанаваў справу Ключынскага, як неаформленага яшчэ кандыдата партыі перадаць на разгляд пэдрады, каб пэдрада вырашыла пытаньне аб яго выключэньні з тэхнікуму.

Сход увесь чакаў справы Алеся і таму ніхто ня стаў гаварыць пра Ключынскага. Прапанову сакратара прынялі.

Да справы Алеся рыхтаваліся і саля, якая цяпер пачала гучна шумець, і сакратар ячэйкі, які з выглядам нейкай урачыстасьці на абліччы, раскладаў перад сабою лісткі з блёкноту, сьпісаныя алоўкам і дакуманты па справе Шаўца. Ён сагнуўся над сталом і перачытваў напісанае на блёкнотных лістках. Калі скончыў, дык выпрастаўся і два разы кашлянуў, што зна-