Старонка:Вінаваты (1930).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За тры дні да сходу бюро ячэйкі разглядала справы Ключынскага і Алеся Шаўца. Пасьля паседжаньня бюро ўжо ўсе ведалі, што Алесь абвінавачваецца ў захаваньні праўдзівага свайго соцыяльнага паходжаньня і ў кар’ерызьме. Гэта стала тэмаю для гарачых гутарак і спрэчак. Частка партыйцаў верыла Алесю, ягонай заяве, у якой ён казаў, што нічога ня ведаў пра такое мінулае свайго бацькі і абараняла Алеся, а другая частка злосна нападала на Алеся і нічога й слухаць не хацела ў яго апраўданьне.

Сам Алесь апошнія дні імкнуўся менш сустракацца з таварышамі і больш быць аднаму. Гэткія яго паводзіны ў тых, хто разумеў яго, выклікалі спачуваньні, а другім давалі лішнюю прычапку для абвінавачваньняў.

На сход Алесь прыйшоў таксама пазьней за другіх і сеў ззаду з краю лаўкі. Суседзі па лаўцы, якія да гэтага аб нечым шумна гаманілі, адразу сьціхлі.

Алесь сядзеў моўчкі. Ён хацеў дасканала разабрацца ў падзеях, якія пачалі разыгрывацца ў апошнія дні наўкола яго асобы.

У апошнія дні ў зьвязку з гэтым ён па некалькі разоў перадумваў свае паводзіны як комсамольца і партыйца ў мінулым. Прыпомніў два выпадкі выпіўкі з сябрамі і моцна злаваў на сябе за гэта. Успомніў, як у першы год, калі стаў комсамольцам, пайшоў з-за дзяўчат на ўсеначную і сьпяваў у царкоўным хоры ў час крэснага ходу. Ніяк ня мог дараваць цяпер сабе гэтага ўчынку. Да дробязяй успамінаў усё, што здарылася за гэтыя, перажытыя ў партыі і комсамоле гады і, як ні напружваў мозг, ня верачы нават сабе,