Старонка:Вінаваты (1930).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

належныя весткі, уклаў яе ў конвэрт і здаў у канцылярыю выканкому.

Праз тыдзень з сельсавету за подпісам старшыні і сакратара савету прыйшло паведамленьне такога зьместу:

«Дадзена гэткае ў тым, што гаспадарка Ключынскага складаецца з дзьвюх кароў, аднаго каня і жаробкі, чатырох старых ужо будынін у дварэ і гумна і зьяўляецца культурнай гаспадаркай. Падатку Ключынскі плоціць у гэтым годзе сорак дзевяць рублёў і 82 капейкі».

Справавод грашовай часткі узяў гэнае паведамленьне і ўнізе ўсьлед за подпісам старшыні і сакратара сельсавету, напісаў:

«Уласнаручныя подпісы старшыні і сакратара П-скага сельсавету, таварышоў такіх-то, В-скі Райвыканком сьведчыць».

Перад тым, як напісаць гэта, справавод перагледзеў паселішны сьпіс вёскі, у якой жыў Ключынскі і падумаў:

«Няхай так і йдзе паперка ад імя сельсавету, ён і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засьведчым і ўсё».

Сход парт’ячэйкі тэхнікуму на гэны раз сабраўся акуратна, як ніколі. На сход прыйшло многа беспартыйных і саля была поўная яшчэ да пачатку сходу.