Старонка:Вінаваты (1930).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьлед. Алесь ішоў тротуарам у канец вуліцы ад тэхнікуму.

«Няўжо гэта праўда? Як-жа тады? Мне могуць не паверыць як і гэты... Не, не, таварышы зразумеюць, Яны павераць, яны-ж мяне ведаюць. Яны павераць, што я не абманваў, што я ня ведаў»...

Алесь доўга стаяў ля ганку тэхнікуму і праз дзірку, паміж дошчак, у плоце з другога боку вуліцы, пазіраў па ўсьнежаную зямлю саду, на дрэвы белыя ад сьнегу. У сэрцы яго зьявілася і нарастала моцная, пякучая крыўда на бацьку.

А сьнег яшчэ гусьцей найшоў і адзін за другім клаліся на ўспацелы Алесяў лоб кружочкі сьняжынак.

Калі старшыня В—скага райвыканкому прачытаў дасланы з тэхнікуму запыт на Стэфана Ключынскага, дык адразу выклікаў да сябе справавода грашовай часткі і, пакуль той стаяў перад сталом, напісаў на рагу паперкі:

«Грашовай частцы РВК. Даслаць у тэхнікум весткі пра маёмасьць Ключынскага і падатак, які ён плоціць і пры гэтым паведаміць, што ён вядзе культурную гаспадарку».

— Гэта ім цікава будзе, бо й тэхнікум-жа сельскагаспадарчы, — сказаў ён.

Справавод узяў паперку з рэзолюцыяй старшыні і крыху падумаўшы напісаў сельсавету прапанову даць