Старонка:Вінаваты (1930).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ня праўда.

— Я паклікаю яго, але ўпэўнен, што гэта нічога ня дасьць.

— Ён праўду скажа!..

— Ды паклікаю ўжо, чаго ты?

Праз гадзіну Алесь быў у пакоі сакратара.

— Чаго клікаў? Навіна мо’ якая? — пытаў ён.

— Навіна, дый ’шчэ брат якая!

— Ну? Кажы!..

Сакратар не адчуваў ніводнае ноткі трывогі ці палахлівасьці ў голасе Алеся. Тады ён зьмяніў тон.

— Я хочу гутарыць з табой, сур’ёзна. Ты адкажы мне на некаторыя пытаньні.

— Давай, ну! што яшчэ такое?

— Хто твой бацька?

— Мой бацька? Ён летась памёр.

— Але што ён рабіў.

Алесь усё больш зьдзіўляўся, ён нічога яшчэ яе разумеў і гэтак-жа сур’ёзна, як і сакратар, адказвае.

— Паколькі я памятаю па словах мацеры... Да пятнаццатага служыў пісарам у канцылярыі нейкай у В. Адтуль пайшоў на вайну, а як зьвярнуўся з вайны, дык з тае пары жыў на гаспадарцы... Ну?

— Хто цябе добра ведае? Дзе ты ўступаў у партыю?

— І ў комсамол і ў партыю я ўступаў у сваёй валасной ячэйцы. Там усе мяне ведаюць. Ды што гэта ты цэлы допыт учыніў? Сьледзтва якое, ці што?

— Ці служыў твой бацька ў паліцыі?