Старонка:Вінаваты (1930).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жога, ворага. Гэта ад таго, што спакойна мы жывем вось ужо колькі год і забыліся пра небясьпеку.

— Так. Вось ідзеш па вуліцы, побач, за табою, насустрач ідуць людзі і сярод іх ёсьць пэўна такія, ворагі. Такі сёньня з намі ў аднэй установе, клянецца нашым імем, альбо на аднэй з намі лаўцы сядзіць у тэхнікуме, а заўтра каб зьмяніліся ўмовы, ён-бы табе галаву адкруціў.

Гаварыў і ўвесь час углядаўся ў аблічча Алеся, ці ня зьменіцца яно, ці не заўважыць чаго на ім. А Алесь спыніўся, схапіў яго за плячо.

— Ага! І ты па-мойму? Я, брат, заўжды так думаў... Гэта можа і няправільна, але я часам пра гэта думаю. Вось навучаем мы ў нашых школах і дзяцей спэкулянтаў і другіх нашых ворагаў, а ці не расьце з іх часам наш самы закляты вораг?.. Занадта складанае нашае жыцьцё.

Алесь гаварыў і ўсё больш абуджаўся.

У тэхнікум сябры зьвярнуліся позна ўночы.

Назаўтра сябра бюро зайшоў да сакратара з самага ранку.

— Я лічу, што ня трэба пасылаць запыт пра Шаўца, пакуль не пагутарым з ім. Выклікай яго. Ён скажа праўду, ён вельмі шчыры.

— А я лічу, што ты памыляешся. Ты бярэш на веру словы аб нянавісьці да ворагаў, а я як падумаў яшчэ ўчора вечарам пра гэта, дык і парашыў, што ён такі і ёсьць, як у лісьце пішуць.