Старонка:Вінаваты (1930).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я гэтай заяве веру і зайшоў да вас спытацца, як рабіць профкому? Я мерыўся паслаць запыт у райвыканком і ў сельсавет і чамусьці цьвёрда ўпэўнен, што адказы пацьвердзяць гэную заяву.

— Трэба паслаць запыт.

— Так, трэба...

Алесь узяў ліст і выйшаў. Каля варот тэхнікуму яго дагнаў сябра бюро ячэйкі.

— Давай пройдземся, пагуляем.

Ішлі.

На дварэ прадвясеньнія дні. На сьцежках сьвежа апалы чысты сьнег. Гольля дрэў абсыпана сьнегам, палахмацела. На дрэвах крычаць шумна галкі. Алесю хочацца гутарыць чамусьці пра гэта-ж, пра вобразы адыходзячай зімы.

— Я люблю зіму, — кажа ён, — у ёй многа прыгожага ёсьць. Заўсёды калі я іду ў мяцеліцу, ці ў часы адлегі, дык на мяне находзіць нейкі радасны сум. Асабліва вось зараз. Радуюся вясьне і крыху шкода зімы...

— Поэзія. А я пра жыцьцё думаю.

— Варта думаць пра жыцьцё, асабліва ў тваім узросьце.

— Я не пра гэта. Я думаю, колькі вось ня нашых людзей прымайстраваліся да нашага жыцьця і жывуць ва ўсю. І мы іх часам саграём каля сябе, падзяляем з імі здабычы рэволюцыі...

— Правільна, — падцьвердзіў Алесь, — я пра гэта «я раз казаў. Я заўжды буду цьвердзіць, што мы надта шкадуем усіх і ад гэтага ня ўмеем адрозьніць чу-