Старонка:Вінаваты (1930).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

партыі і нашых савецкіх, пролетарскіх ВНУ, бо моц наша і перамога ў тых кадрах спэцаў, якіх мы самі рыхтуем сёньня. А каб не нарыхтаваць якіх-кольвеч шахцінцаў на сваю голаў, дык мы павінны азірнуцца, каго-ж мы рыхтуем? Кожны сумленны грамадзянін Савецкай дзяржавы павінен рупіцца аб гэтым і я выконваю толькі свой просты абавязак і паведамляю, што ў Вашым тэхнікуме вучыцца адзін студэнт Шавец Алесь. Хто-ж такі гэты шавец, які ўжо тры годы жарэ савецкія грошы, грошы працоўных? Гэны Шавец Алесь Мікітаў зьяўляецца сынам б. служачага паліцыі. І я, як грамадзянін Савецкае дзяржавы, лічу, што яго трэба з тэхнікуму і з партыі выгнаць і ўзыскаць з яго грошы, якія дзяржава патраціла за тры гады яго навучаньня. Каб не такія пралазы, як Шавец Алесь, дык на іх месцы змаглі-б вучыцца яшчэ многія рабочыя ці сяляне».

Пад лістом стаяла літара К, ад якой уніз быў зроблен хвосьцікам нейкі незразумелы закрутак. Пасьля гэтага аўтар паясьняў, што ён не падпісуе лісту, бо баіцца, што Шавец будзе памшчацца яму.

Сакратар трымаў ліст перад носам таварыша і пытаў;

— ты разумееш?..

— Я ня веру гэтаму. Ня можа гэта быць. Алесь вельмі сумленны, шчыры. Я ня веру.

— І я не хацеў-бы верыць, але чорт яго разьбярэ, браце. Сумленнасьць, шчырасьць — гэта ўсё такія ра-