Старонка:Вінаваты (1930).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нехта шорхаў за дзьвярыма па памосьце гамашамі і кашляў. Дырэктар яшчэ з большай нэрвовасьцю захадзіў па габінэце.

— Ёсьць ненормальнасьцяй яшчэ, многа...

Смачны падышоў да яго каля дзьвярэн, нахіліўся

да твару дырэктара.

— Хачу вам расказаць адзін факт з дзейнасьці нашае міліцыі. Ты-ы-повы факт. Як міліцэйскі начальнік узяў у селяніна жонку... сілай...

Смачны апавядаў пра факт, які яму расказаў нядаўна яго колега па службе. Дырэктар слухаў яго і часта — нэрвова стукаў наском гамаша па памосту. Скончыўшы апавядаць, Смачны захіхікаў.

— Хі-хі-хі!.. Ты-ы-повы факт... Гэта можа быць толькі ў нас, у савецкай краіне... Да пабачэньня... Дзякую...

Сакратар ячэйкі атрымаў ліст. Ён два разы ўжо прачытаў гэны ліст і нічога ня мог зразумець.

«Што за чорт? Не абярэшся гэтага ліха».

Паклікаў яшчэ аднаго сябра бюро ячэйкі і калі той прышоў, паказаў яму ліст. У лісьце, роўным канцылярскім почаркам было напісана:

«Дарагія таварышы! Як мы ўсе павінны, згодна заклікам комуністычнае партыі, клапаціцца аб пролетарскай, камуністычнай чыстаце шэрагаў нашай любімай