Старонка:Вінаваты (1930).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяцей. Выходзіць, што нашы дзеці таксама, фактычна, ня маюць правоў на навучаньне...

— Так, так...

— Выходзіць дзіўна неяк крыху. Пролетарызацыя, — а нам, інтэлігенцыі, няма дзе дзяцей вучыць, ці калі хочаш бяры тое, што застанецца, самыя горшыя месцы. Ня выбірай, дзе ты хочаш, а дзе месца табе застанецца. А хіба-ж мы, вось хоць-бы вы, Арцём Сямёнавіч, не такія-ж самыя пролетары?.. Хіба ў тым справа, што адзін фізычнай працай займаецца, а другі разумовай?

— Гэта апошняе мае ўсё-ж значэньне, з гэтым нельга ня лічыцца. Мы, інтэлігенцыя, мелі большую магчымасьць і раней вучыцца, таму зараз ня страшна, калі крышку й пацісьнемся. Людзі фізычнае працы атрымалі права на школу, навуку толькі з рэволюцыяй... Гэта трэба ўлічваць... Але з вамі-ж іншая справа, вы-ж комуністы?..

— І ўсё роўна, як бачыце. Комуністы, але — не пролетар і таму такое-ж становішча як і звычайнага беспартыйнага інтэлігента. Комуністы і іду да вас, Арцём Сямёнавіч, да беспартыйнага інтэлігента прасіць за сына... Хі-хі-хі...

Дырэктару надакучыла гаворка з Смачным. Ён узьняўся з крэсла і пачаў хадзіць па габінэце.

— Так. Ёсьць многа ненормальнасьцяй, непаразуменьняў... А справу вашага сына абавязкова ў бліжэйшыя дні разгледзім, я ўнясу на камісію, і пастараемся прыняць...