Старонка:Вінаваты (1930).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дырэктар ужо зусім не разумеў Смачнага, добра не разумеючы, чаго той хоча.

Смачны зблытаўся зьмеціўшы зьдзіўлены погляд дырэктара і перавёў гутарку на другое.

— На днях я атрымаў ліст аднаго знаёмага студэнта, агронома. Піша, што ў іх выкрылі і вычысьцілі з тэхнікуму сына былога буйнага памешчыка.

Дырэктар ужо зусім не разумеў Смачнага, але слухаў і нават уставіў сваю заўвагу.

— Так, так. Выключаюць. Бываюць выпадкі...

— Але я лічу гэта ня зусім нормальным...

— Што? Гледзячы які факт. 3 кім маем справу...

— Я згодзен. Але ці можна так ставіць пытаньне, каб ня даць зусім асьветы дзецям соцыяльна чужых нам груп насельніцтва?

дырэктар маўчаў.

— Я гэта кажу таму, што ў нас у гэтым пытаньні вельмі ўжо перасальваюць, перагінаюць палку...

— Можа быць, можа быць. Напэўна так бывае...

— Та-а-к. Я ведаю многа фактаў, яскравых фактаў.

— А вазьмеце хаця-б пытаньне так званай пролетарызацыі. Вы разумееце як гэта выходзіць?

Смачны хацеў ва што-б та ні стала папасьці сваёй гутаркай у тон настроям дырэктара і пасьля зноў зьвярнуцца да гутаркі пра сына.

— Вазьму для прыклада сябе. Я нават комуністы, я працую, але я інтэлігент. А курс на пролетарызацыю — гэта курс на рабочых, батракоў, сялян і выходзіць, што мы, інтэлігенцыя, ня маем дзе вучыць сваіх