Старонка:Вінаваты (1930).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Бліжэй да справы!

— ... Вось што...

Сакратар пасьля гэтых слоў змоўк на хвіліну і паківаў галавою, пазіраючы ў салю. У салі пацішэла і ён казаў далей.

— ... А таварыш Кісьляк давёў гэта...

Саля зусім змоўкла.

— Ён, ня гледзячы на тое, што бацька яго гандляр, што з бацькам ён мог-бы добра жыць, ён пайшоў да нас, парваў з бацькамі.

Сакратар змоўк. Саля яшчэ адзін міг маўчала, нібы ня ведаючы, які вывад зрабіць са слоў сакратара, а потым прарваліся лёгкія воплескі і адначасова некалькі галасоў крыкнулі:

— Ціха!..

— Дай пытаньні!..

— Дзе ён сам?

— Пытаньні!

— Давай яго!

Па салі да сцэны прайшоў малады рухавы хлапец і спыніўся. Студэнты загаманілі паміж сабой. Сакратар сьцішыў комсамольцаў.

— Хто мае пытаньні? — стаўце... Цішэй толькі!..

Пасыпаліся пытаньні.

— Дзе жывуць бацькі?

— Як даўно парваў з бацькамі, да тэхнікуму ці пасьля?

— Якую актыўную працу вёў у сябе ў сяле?

— Хто цябе ведае з партыйцаў?

— Падрабязна няхай адкажа!..