Старонка:Вінаваты (1930).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выключаны з тэхнікуму. Справа яго была перададзена прокурору.

Праз два дні ў гэтай-жа салі быў адчынены сход комсамольскай ячэйкі. Слухалі плян працы на апошнюю квадру навучальнага году. За гэтым стаяла пытаньне прыёму ў комсамол студэнта Кісьляка.

— ... Янка Сяргеявіч, — чытаў сакратар анкету? — Год нараджэньня 1907. Соцыяльнае становішча — іншы. Чым займаліся бацькі да рэволюцыі? — гандаль. пасьля рэволюцыі? — таксама гандлююць...

У салі ўзьняўся шум. Дзесяткі людзей хацелі нсшта сказаць, ставіць пытаньні. Нехта кінуў рэпліку:

— А яшчэ ў комсамол лезе...

Сакратар бачыў хваляваньне ў салі, узьняў руку ўгару, каб саля змоўкла і пасьпяшаў заявіць.

— ... Бюро ўхваліла прыняць Кісьляка ў комсамол...

Саля гучней зашумела. Пачаліся выкрыкі. Але сакратар працягваў:

— ... Таварыш, праўда, паходжаньнем з гандлярскае сям’і...

— Тота й ёсьць! — закрычалі з салі. — Пытаньні ёсьць!..

— ... Але трэба глядзець ня толькі павярхоўна, у якой сям’і радзіўся таварыш, ад каго ён, так сказаць, радзіўся, а...

Па салі прайшоў рогат.

— ... А хто ён сам такі, які ён сам таварыш, ці давёў ён сваёй працай, сваімі паводзінамі годнасьць быць комсамольцам. Вось што...

— Не агітуй! Агітаваныя ўжо!.. — крычалі з салі.