Старонка:Вінаваты (1930).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рышоў далі ўжо яму рэкомэндацыі на ўступленьне ў партыю ня ведаючы хто ён, не пацікавіўшыся праверыць гэтага. У нас не хапае клясавае пільнасьці, каб пазнаць свайго клясавага ворага. Гэта ад таго, што мы ня выхоўваем у сабе пачуцьця клясавае нянавісьці да ворагаў. А факт апраўданьня Міронава з боку выступаўшага тут таварыша! Што гэта знача, калі наш вораг, які ў нядаўным мінулым змагаўся з намі, апраўдываецца толькі на тэй падставе, што ён несьвядомы, што гэта даўно было, што ён ужо на апошнім курсе? Што гэта? А гэта знача, што мы вельмі заспакоіліся за часы вучобы, ад жыцьця адарваліся, забыліся аб змаганьні, занадта гуманістымі зрабіліся і шкадуем ворага замест таго, каб ненавідзець яго ўсёй істотай сваёй так, як ненавідзіць ён нас. Трэба выхоўваць нам у сабе пачуцьцё клясавай нянавісьці» тады ня будзе спраў накшталт справы Міронава.

Саля слухала і воплескамі рэагавала на гэныя словы.

За Алесям выступалі яшчэ некалькі студэнтаў. Яны згаджаліся з думкамі, якія выказаў Алесь і дапаўнялі яго сваімі разважаньнямі.

— ... Ты пачытай іх кніжкі, — казаў адзін выступаючы, — як яны пішуць пра нас, нашы ворагі. У іх ад кожнага радка пыша шалёная нянавісьць да нас, а мы яшчэ ня ўмеем гэтак, мы вельмі гуманістыя. Ці вось пабачылі-б. як-бы ён з намі зрабіў, калі-б папалі да яго ў рукі. Я ўпэўнен, што ён ня прыпомніў-бы тады ні сяброўства і нічога...

Дружным галасаваньнем колектыву Міронаў быў