Старонка:Вінаваты (1930).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вішча і ўсе ведалі яго, як Плашчаніцкага і толькі так і звалі яго.

У той-жа дзень Плашчаніцкага пазвалі ў профком і патрабавалі яго дакуманты. Ва ўсіх дакумантах было запісана толькі адно прозьвішча. Але ў пасьведчаньні сельсавету, дададзеным да анкеты пры ўступленьні ў тэхнікум, таксама перад прозьвішчам Міронаў, стаяла прозьвішча Плашчаніцкі. Было зразумела, што гэтае прозьвішча зьявілася пазьней і патроху выціскала і сьцірала з дакумантаў другое, якое было небясьпечным.

Праз два дні сабраўся сход. Студэнцкі колектыў быў абуран справай Міронава і ў час сходу саля была перапоўнена.

На сходзе падоўгу гаварылі аб самым факце утойваньня Міронавым свайго мінулага і свайго прозьвішча ў зьвязку з гэтым; патрабавалі выключэньня яго з тэхнікуму і перадачы справы прокурору. Адзін з выступаючых імкнуўся апраўдаць Міронава несьвядомасьцю і тым, што ён напужаны магчымасьцю прыцягненьня да адказнасьці, толькі па прычыне несьвядомасьці рабіў гэта. Апраўдываў і тым, што Міронаў ужо на трэцім курсе і яго ня трэба выключаць. Сам Міронаў перад гэтым выступаў і апраўдваўся, прызнаваў за сабою вялікі праступак. Саля хвалявалася. Гаварыў яшчэ і Алесь.

— Справа Міронава, — казаў ён, — павінна навучыць нас многаму. Актыўны вораг тры гады навучаўся ў нашай установе, на нашы сродкі. мы тры гады жылі побач з ім і нічога ня ведалі. Яшчэ горай. Двое тава-