Старонка:Вінаваты (1930).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тары гэтага слова мятусіліся, рабіліся вялізнымі, аддаляліся і засланялі сабою далейшыя словы. Ён вышаў за дзьверы. На тротуары яго штурхануў у бок, праходзячы міма, чалавек і з-пад локця выпаў конвэрт. Вецер падхапіў яго, скінуў з тротуару на брук і паціхеньку пагнаў. Шавец зірнуў усьлед конвэрта, сышоў на брук і, ідучы, прачытаў выпіску. Потым склаў яе ў чатыры столкі і, трымаючы ў руцэ, пайшоў па бруку далей. Уперадзе перад ім вецер гнаў разам з пылам, конвэрт. Вочы сачылі за конвэртам.

«Значыць правільна... Правільна!..»

У выпісцы быў адказ на пытаньне, якое мучыла Шаўца ўжо больш месяца.

Вуліца зьвінела трамвайнымі званкамі. Гудзелі аўто, хтосьці ззаду крычаў: сьцеражыся!

Шавец спыніўся, аглянуўся назад на рамізьніка і сышоў на тротуар. Па тротуары сьпяшаліся людзі, абміналі яго, чаплялі локцем, прасілі прабачэньня, а ён моўчкі ішоў і сачыў зіркам за белым конвэртам на бруку.

Дзесьці на будоўлі перасякалі рэйку; стукала сталь аб сталь і рэйка зычна зьвінела.

Дзяніс Смачны, трыццаці сямі год мужчына, служыць у аднэй цэнтральнай установе.

Ён кожны вечар акурат а палове дванаццатай кладзецца спаць. Перад гэтым перачытвае абавязкова апошнюю старонку мясцовае газэты і за гарбатай