Старонка:Вінаваты (1930).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага ворага савецкай улады і сам былы ўдзельнік белапольскае арміі нехта Міронаў Захар Сямёнавіч»...

ДПУ прасіла паведаміць, ці сапраўды ёсьць такі ў тэхнікуме. Два разы сакратар парт’ячэйкі праглядаў агульны сьпіс студэнтаў тэхнікуму і абодва разы Міронава ў сьпісах не знайшоў.

Прайшоў трэці запыт. У гэты раз сакратар парт’ячэйкі паклікаў прадстаўнікоў усіх курсаў і разам пачалі шукаць Міронава ў курсавых сьпісах студэнтаў. Прагледзелі.

— Няма! Чорт яго ведае, хлопцы, што гэта такое?

— Няма, дык няма, чаго яны хочуць. Хоць вазьмі ды радзі ім Міронава.

— А як яго па імю і бацьку? — запытаў нехта.

— Міронаў Захар Сямёнавіч.

— Давай праверым усіх прозьвішчы, імя і па бацьку. Давай!

Пачалі чытаць. Праз хвіліну сакратар ячэйкі, які правяраў агульны сьпіс у кнізе хлопнуў па сьпісу рукой.

— Ёсьць, брат! Але-ж і хітра. Глядзіце...

У сьпісу за прозьвішчам Плашчаніцкі стаяў працяжнік і за ім другое прозьвішча Міронаў і далей Захар Сямёнавіч.

Усе аслупянелі. Плашчаніцкага яны ўсе добра ведалі, але ў тэхнікуме ён ніколі ня зваў сябе падвойным прозьвішчам, нідзе ня пісаў гэтага падвойнага прозь-