Старонка:Вінаваты (1930).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— ?

— Трэба, каб ён парваў з бацькам усякія адносіны, Каб адрокся ад бацькі, разумееце?

— Што вы, што вы?

— Гэта патрэбна абавязкова. Адрачэньне ад бацькі патрэбна для людзей, для іх, а на самай справе ніякага адрачэньня ня будзе. Трэба, каб сын ваш патроху пачаў гутарыць аб гэтым з комсамольцамі, потым няхай сходзіць і пагутарыць пра гэта з сакратаром партыі. Трэба, каб пасьля гэтага ён пайшоў ад вас, каб дзе-кольвеч на сходзе сказаў пра гэта... Вам, як бацьку, гэта часам і крыўдна будзе, але галоўнае ня ў гэтым... Калі ўсе павераць, тады справа будзе зроблена... Вось мая рада.

Настаўнік адхінуўся на сьпінку крэсла і пазіраў на Сяргея Антонавіча. Той здаволена ўсьміхаўся.

— Вы вельмі орыгінальна прыдумалі і ўдала. Гэта ў модзе зараз парываць з бацькамі, такі век. Адрачэньне ад усяго старога... ад бацькі, мацеры... Я згодзен. Я вельмі дзякую.

Сяргей Антонавіч узьняўся з крэсла і моцна паціснуў руку настаўніку.

— Вельмі дзякую. Я зраблю так, як вы раіце...

У тэхнікумаўскую парт’ячэйку два разы прыходзіла з ДПУ сакрэтная паперка.

«Па маючыхся ў ДПУ вестках у вашым тэхнікуме навучаецца сын былога абшарніка, актыў-