Старонка:Вінаваты (1930).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шаптаў неразборліва словы малітвы і пазіраў на дзяўчыну, на яе прыгожы сьветлы твар, на дрыжачае цела. Ён стараўся адгадаць прыгожыя формы яе цела, грудзей, уяўляў яе перад сабою голай. Ад гэнага ўяўленьня хваляваўся, зьбіваўся са слоў малітвы. Дзяўчына аб нечым доўга гаварыла бацюшку, хвалявалася, але ён ня слухаў. Ён аглядаў яе твар, выпучаныя праз чорную сьвітку грудзі і пужліва азіраўся па царкве. Там ня было ўжо нікога. Сяргей Антонавіч узьняў руку і пачаў гладзіць галаву дзяўчыне. Рука яго адчувала праз хустку мяккія густыя косы. Рука машынальна гладзіла па галаве і дрыжэла, калі пальцы намацвалі яе шчаку. Сяргей Антонавіч ўжо зусім ня слухаў спавядаемую. Пужліва азірнуўшыся па царкве, ён прыхінуў да сябе лоб дзяўчыны і пацалаваў яго. Дзяўчына адхінулася, узьняла голаў і зірнула ў вочы бацюшку, а ён абдымаў ужо за шыю і ціха шаптаў.

— Ты ня бойся, мілая, ня бойся...

Яшчэ мацней прыхінаў яе да сябе і, не пасьпела тая апамятавацца, пачаў цалаваць яе шчокі, а левай рукой намацваў праз сьвітку пругкасьць грудзей.

— Ты не палохайся, гэта ня грэх...

Дзяўчына спужана ірванулася з рук бацюшкі, штурханула яго ў грудзі, вырвалася і з расхістанай хусткай бягом выбегла з царквы.

Дома яна расказала пра здарыўшаеся мацеры. Маці суседкам, а праз месяц пасьля гэтага з Сяргея Ангонавіча зьнялі сан бацюшкі. Сяргей Антонавіч зьвярнуўся ў сваё сяло і адчыніў шынок.